Воскресенье, 19 января 2025

Расказваем, якія работы вядуцца на палях Пружаншчыны

190

Каб было што есці зімой, немалыя намаганні патрэбна прыкласці цяпер. Мала таго, што многа сіл адымае ў працаўнікоў вёскі веснавая сяўба, то нельга пакінуць без увагі і азімыя палеткі, а яшчэ паспець нарыхтаваць кармоў, заняцца праполкай. І ўсё гэта зрабіць своечасова, якасна. Як жа справы ў дадзеным накірунку абстаяць на Пружаншчыне?

Па стане на 10 чэрвеня 2024 года ў рэгіёне пасеялі па факце яравыя культуры на плошчы 42650 га — 101%. Ёсць сярод гаспадарак раёна і тыя, што павялічылі свае яравыя пасевы звыш плана. Напрыклад, РУП «Брэсцкая АСГДС» выйшла на 117%, ААТ «Велікасельскае Агра» — 106%, «Ружаны-Агра» — 105% і філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» — 101%. Выходзім на фінішную прамую. Працягваем сеяць аднагадовыя культуры. Пры плане ў 3500 га ўзялі планку на панядзелак бягучага тыдня ў 3688 га, што складае 105%. РУП «Брэсцкая АСГДС» засеяла 12 га замест 5 (240%), ААТ «Ружаны-Агра» правяло сяўбу на 832 га (166%), «Велікасельскае Агра» — на 235 га (157%).

Звыш нормы падсеялі шматгадовых траў на раллі — па факце 4252 га, што складае 104% да плана, у тым ліку бабовых і бабова-злакавых на 2807 га — 86%. Не забываюць у раёне і пра перазалужэнне. На пачатак тыдня на 100% справіліся з гэтай работай у ААТ «Шані-аграпрадукт», «Роўбіцкае», «Жураўлінае» і філіяле «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга».

Адзін працэнт на 10 чэрвеня 2024 года застаўся да фінішу па першым укосе, пры гэтым убралі травы на 95%. Сена нарыхтавалі 369 тон, сенажу — 135090 тон, сілас пачало нарыхтоўваць ААТ «Радзіма» — 973 тоны. Нарыхтавалі травяных кармоў для грамадскага пагалоўя ў разліку на 1 умоўную галаву 5,63 ц.к.адз. (+1,37 да 2023 года).

Змагаемся з пустазеллем. Хімпраполка кукурузы праведзена на 85 % (19079 га), яравы рапс прапалолі на 100%. На 92% другі раз апрацавалі цукровыя буракі. Падкармілі царыцу палёў азотнымі ўгнаеннямі па факце на 10350 га. Правялі на 302% пазакаранёвую падкормку азімага рапсу мікраэлементамі.

А за сухімі лічбамі праца людзей, шчырых, сумленных, адданых сваёй справе. Няхай ім ва ўсім спрыяе ўдача!

Вадзім Раўнейка

Фота Кацярыны Масік