Понедельник, 16 сентября 2024

РАСК: злодзей скраў амаль 7 тысяч рублёў з банкаўскіх картак грамадзян

426

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.

Невядомая асоба шляхам тэлефанаванняў з розных абаненцкіх нумароў завалодала рэквізітамі чужых банкаўскіх плацежных картак ААТ «БАНК ДАБРАБЫТ» і ЗАТ «МТБАНК». Злодзей атрымаў доступ да паслугі дыстанцыйнага кіравання рахункамі і ажыццяўлення банкаўскіх аперацый і ўкраў у жанчыны 6 570 беларускіх рублёў.

Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 212 КК Рэспублікі Беларусь. Злачынцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.