Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў.
У цяперашні момант, у прыватнасці, праваахоўнікамі ўстанаўліваецца асоба, якая ў сацыяльнай сетцы «Instagram» вяла перапіску з мэтай нібыта продажу садовага падвяснога крэсла і, завалодаўшы грашовымі сродкамі даверлівага адрасата, «забылася» аб дамоўленасцях.
Матэрыяльны ўрон ацэньваецца ў суму 210 рублёў, злачынцу пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.