Суббота, 19 апреля 2025

РАСК: ураджэнцу вёскі Ізбіцы, які ўкраў мабільны тэлефон, пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі

342

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы.

Ураджэнец в. Ізбіцы 12 чэрвеня каля 18.30 гадзін украў мабільны тэлефон «POCO X3 PRO» коштам 500 рублёў, пакінуты непаўналетнім без нагляду на стале гандлёвага павільёна паблізу магазіна «Еўраопт», што па вул. 8 Сакавіка.

Мужчына прычыніў матэрыяльны ўрон на ўказаную суму. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.