Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.

Невядомы злодзей нявызначаным спосабам завалодаў чужымі рэквізітамі доступу ў асабісты кабінет аднаго з інтэрнэт-магазінаў. У выніку чаго кіраваць рахункамі і ажыццяўляць банкаўскія аперацыі шляхам выкарыстання сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, якая дазваляе праводзіць аперацыі з карт-рахункам уладальніка плацежнай карткі, нявысветленая асоба ўвяла ў камп’ютарную сістэму лжывую інфармацыю аб выкарыстанні рэквізітаў дадзенай карткі быццам бы законным уладальнікам і здзейсніла крадзеж грашовых сродкаў у памеры больш за 895 рублёў, прычыніўшы пацярпеламу матэрыяльны ўрон на ўказаную суму.
За дадзенае злачынства можна пазбавіцца свабоды да трох гадоў.