Закладка саду ў ААТ «Ружаны-Агра» пачалася восенню 2009 года на плошчы 30 гектараў. Саджанцы набываліся ў абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі пераважна позніх гатункаў яблынь. Цяпер пад садам занята 165 гектараў. Садаводы вырошчваюць такія гатункі яблыкаў, як «імант», «алеся», «шампіён», «айдарэд», «весяліна», «слава пераможцам», «каваленкаўскае».

Укараненне кропельнага арашэння саду забяспечвае лакальнае ўвільгатненне глебы з адначасовай падачай з вадой і раствораў угнаенняў.
У садзе пабудавана фруктасховішча змяшчальнасцю 3 тысячы тон. Захоўванне яблыкаў ажыццяўляецца ў халадзільных камерах, аснашчаных камп’ютарным кантролем мікраклімату.

Пасля працяглага захоўвання кантэйнеры з яблыкамі дастаўляюцца ў сартавальную, дзе прадукцыя сартуецца, калібруецца, пакуецца ў скрынкі і адпраўляецца на рэалізацыю. Для хуткага і якаснага сартавання выкарыстоўваецца лінія прадукцыйнасцю 15 тон яблыкаў за рабочую змену.
Летась калектыў садаводаў гаспадаркі, які ўзначальвае аграном-садавод В.Л.Гайдук, атрымаў 731 тону яблыкаў.
На здымку: аграном-садавод В.Л.Гайдук разам з садаводамі Г.А.Давідчэўскай, Н.В.Рыпінскай, І.М. Епімахавай, Л.Я.Касцюк, Г.І.Свід, А.М.Говар.
Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.