Раніцай 20 красавіка пажарныя выязджалі на ліквідацыю пажару ў жылым доме: трывожны выклік паступіў у 6.39 з Плябанцаў — гарыць суседні дом.

Як высветлілі пажарныя інспектары, напярэдадні вечарам п’яны гаспадар курыў на канапе, а калі заўважыў, што з-за неасцярожнасці яна загарэлася, вырашыў, што патушыў яе цалкам. Тым часам мэбля працягвала тлець. Зразумеў гэта мужчына толькі раніцай, калі агонь ужо ахапіў хату.

У выніку пажару пашкоджаны перакрыцці, часткова знішчаны дах, унутраная аддзелка будынка і маёмасць. Сам 59-гадовы гаспадар ад вогненнай стыхіі не пацярпеў.
Райаддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці: вясной яно нярэдка пераўтвараецца ў сапраўднае стыхійнае бедства. Пры ўзнікненні такіх пажараў тэлефануйце 101 або 112.
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года на тэрыторыі Пружанскага раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх «За бяспеку разам».
Больш падрабязна пра акцыю чытайце тут: http://www.budni.by/?p=42909