Вторник, 5 ноября 2024

Раней судзімага жыхара раёна, які ўкраў з пад’езда веласіпед, можа чакаць да 4 гадоў пазбаўлення волі

223

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы.

Некаторых грамадзян нашага раёна ніяк не вучаць атрыманыя раней судзімасці. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца той факт, калі мужчына падчас адбыцця пакарання зноў учыніў злачынства, а іменна, з пад’езда дома у г. Пружаны украў дарожны веласіпед коштам больш за 178 рублёў.

Веласіпеднага злодзея можа чакаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.