Суббота, 15 марта 2025

Ранее судимый мужчина угнал автомобиль и повредил еще четыре

663

11 лютага супрацоўнікамі міліцыі разам з работнікамі аддзела аховы быў затрыманы раней неаднаразова судзімы мужчына, які зараз адбывае пакаранне за раней учыненыя злачынствы ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў в.Куплін.

Затрыманы абвінавачваецца адразу ў некалькіх злачынствах. Папярэдняй ноччу ён спачатку скарыстаўся тым, што ўладальнік мікрааўтобуса пакінуў свой транспарт незамкнёным на стаянцы па вул.Юбілейнай, а ў дадатак у замку запальвання яшчэ і ключы. На гэтым аўтамабілі зламыснік проста пакатаўся, але гэтага яму падалося недастатковым, і ён завітаў на стаянку па вул.Вашкевіча. Там ён выбіваў вокны ў дзверках аўто, правяраючы на наяўнасць ключоў запальвання ў замках машын: пацярпела яшчэ чатыры жыхары горада.

*фота носіць ілюстрацыйны характар.