Пятница, 23 мая 2025

Работнікаў і ветэранаў паштовай сувязі Пружаншчыны віншуе з прафесіным святам кіраўніцтва раёна

322

Паважаныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі Пружаншчыны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

У сучасным свеце роля пошты ў жыцці людзей па-ранейшаму застаецца актуальнай. Нягледзячы на тое што чалавецтва даўно вынайшла розныя спосабы перадачы інфармацыі на адлегласці пры дапамозе камп‘ютараў і розных гаджэтаў, без паштальёнаў і сёння абыйсціся нельга. Гэта яны дастаўляюць нам тэлеграмы, лісты, пасылкі. А для адзінокіх пажылых людзей работнік пошты часцей за ўсё з’яўляецца адзіным чалавекам, які дорыць яму радасць зносін.

Цяжка пераацаніць сацыяльную нагрузку, якую нясе на сабе пошта, бо яе паслугамі карыстаецца пераважная большасць жыхароў. Даступнасць і запатрабаванасць паслуг паштовай сувязі патрабуе ад пошты ісці ў нагу з часам, быць высокатэхналагічным і сучасным прадпрыемствам. І з дадзенымі задачамі вы паспяхова спраўляецеся.

Дарагія работнікі паштовай сувязі! У гэты святочны дзень прыміце словы шчырай падзякі за вашу нялёгкую і такую неабходную людзям працу, за прафесіяналізм, цярпенне і вернасць абранай справе. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.

Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.