Воскресенье, 13 октября 2024

Райветстанцыя будзе праводзіць бясплатную вакцынацыю свойскай птушкі на асабістых падворках грамадзян

168

На тэрыторыі раёна дзеля прафілактыкі інфекцыйных захворванняў свойскай птушкі, крыніцай якіх з’яўляюцца пералётныя птушкі, установа «Пружанская раённая ветэрынарная станцыя» будзе праводзіць бясплатную вакцынацыю на асабістых падворках грамадзян.

Вакцынацыі падлягае толькі здаровая птушка, перад вакцынацыяй іх трэба вытрымаць без вады і корму 4-6 гадзін.

Атрымаць вакцыну можна па адрасе: г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, 79 (пытанні можна задаць па тэл. 2-13-49, 2-17-83), або ў Ружанскай участковай ветэрынарнай лякарні па адрасе: г.п. Ружаны, вул. Садовая, 8 (тэл. 2-94-06).

Пры сабе мець чысты посуд (ёмістасць з накрыўкай) для атрымання вакцыны.

Таксама ў лютым 2024 года спецыялістамі дзяржаўнай ветэрынарнай службы будзе праводзіцца вакцынацыя птушкі ў населеных пунктах Пружанскага раёна, пра што дадаткова праінфармуюць сельскія выканаўчыя камітэты.

Таццяна Карэтка, намеснік начальніка ўстановы «Пружанская раённая ветэрынарная станцыя»

Фота Кацярыны Масік, носіць ілюстрацыйны характар