Пружанскі раённы выканаўчы камітэт аб’яўляе конкурс на лепшае графіці на тэму «Год малой радзімы» і конкурс па вырабе зварных скульптур (малых архітэктурных формаў) з металу (апрацаванага металічнага лому).

Прыняць удзел у конкурсе могуць арганізацыі розных формаў уласнасці, установы і індывідуальныя майстры.
Да 1 чэрвеня аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама прымае эскізы работ і заяўкі па адрасе: г. Пружаны, вул. Шырмы, 17, каб. 416 (тэл.: 8-01632-9-34-74, 9-10-54).
Ацэнка конкурсных работ будзе праходзіць да 15 мая.
Работы для конкурсу зварных скульптур павінны адпавядаць адной з наступных тэм: гісторыя пасёлка Ружаны, род Сапегаў, сельскагаспадарчая тэматыка. Па ўзгадненні з конкурснай камісіяй тэматыка можа быць іншай.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу будзе ажыццяўляцца ў рамках правядзення абласнога свята «Дажынкі-2019». Пераможца конкурсу зварных скульптур атрымае 40 базавых велічынь, за другое месца прадугледжана ўзнагарода ў памеры 30 базавых велічынь, за трэцяе месца — 20 базавых велічынь. Пераможцы гэтага конкурсу будуць вызначаны сярод юрыдычных і сярод фізічных асоб.
За перамогу ў конкурсе графіці прадугледжана грашовая прэмія ў памеры 30 базавых велічынь, за другое і трэцяе месцы — 20 і 15 базавых велічынь адпаведна.
Больш падрабязна з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца на сайце райвыканкама pruzhany.brest-region.gov.by.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.