На парадку дня значылася адно пытанне, якое гучала так: «Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» на тэрыторыі Пружанскага раёна па выніках 2022 года, у тым ліку пры арганізацыі дзейнасці службы «адно акно» і работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, і накірунках іх удасканалення».

Як бачна з фармуліроўкі, разглядалася даволі аб’ёмнае пытанне, патрабуючае дэталёвага аналізу і разбору.
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел кіраўнік спраў Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Лабадзінскі і начальнік упраўлення па работе са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Брэсцкага аблвыканкама Вольга Варабей.
З дакладам па вышэй азначаным пытанні выступіла начальнік аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алена Хатулева (інтэрв‘ю з Аленай Уладзіміраўнай мы апублікуем у адным з бліжэйшых нумароў газеты).
Пасля даклада заслухалі тлумачэнні шэрага кіраўнікоў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, а таксама акцыянерных таварыстваў, сельвыканкамаў аб прычынах недастатковай работы па вядзенні справаводства пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, неналежнага ўзроўню інфармаванасці насельніцтва і іншае.
Свае заўвагі па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №2 выказалі Сяргей Лабадзінскі і Вольга Варабей. Яны выступілі са слушнымі прапановамі па рабоце са зваротамі грамадзян.
Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік
