Суббота, 14 декабря 2024

Работу будаўнікоў і жывёлаводаў абмеркавалі на чарговым пасяджэнні Пружанскага райвыканкама

209

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разглядаліся пытанні «Аб рабоце дачыннага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па капітальным будаўніцтве «УКБ Пружанскага раёна» па павышэнні якасці будаўніча-мантажных работ і рэалізацыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў Пружанскім раёне» і «Аб выніках работы галіны жывёлагадоўлі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Пружанскага раёна за першае паўгоддзе 2024 года».

У рабоце пасяджэння райвыканкама таксама прыняла ўдзел начальнік упраўлення будаўніцтва галіны Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Таццяна Станкевіч.

З дакладам па першым пытанні выступіў дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва раёна Аляксандр Мацявін. Больш падрабязна аб рабоце будаўнічай галіны расказаў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук.

Каментуючы вышэйназваную тэму, старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч зазначыў, што без павелічэння заработнай платы будаўнікам галіна можа прыйсці ў заняпад. Міхаіл Міхайлавіч звярнуўся да Таццяны Станкевіч з прапановай не пакідаць тэму павелічэння расцэнак на работы дзяржаўных будаўнічых прадпрыемстваў.

Па другім пытанні выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Глушко.

Па двух пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні. У тым ліку ў рашэнні па першым пытанні было зазначана, што работа УКБ Пружанскага раёна патрабуе далейшага ўдасканалення. Былі дадзены і іншыя даручэнні.

Віктар Ільюшчанка