Выратавальнікі наведалі воінскае пахаванне ў в. Слабудка.
Месцам сустрэчы і старту стала пажарная аварыйна-выратавальная часць №1 г. Пружаны, а фінішу – створанае ў пачатку XX стагоддзя воінскае пахаванне. У 1944-1945 гадах на могілках хавалі чырвонаармейцаў, якія загінулі ў шпіталях. А з 2005 года праводзяцца перапахаванні савецкіх ваеннаслужачых, астанкі якіх знаходзяць падчас пошукавых работ на тэрыторыі Пружанскага раёна.
Удзельнікі велапрабегу ўшанавалі мінутай маўчання салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Такія мерапрыемствы дазваляюць ушанаваць і не забываць сваю гісторыю, а таксама аб’ядноўваюць калектыў.