Сёння, 11 красавіка, у 00.35 гадзін, выратавальнікам паведамілі аб пажары ў кватэры двухпавярховага жылога дома на вуліцы Піянерскай у Пружанах.

– Кватэра, дзе адбыўся пажар, знаходзілася на першым паверсе двухпавярховага жылога дома. Я з калегам Віктарам Рэчыцам зайшлі ўнутр і падчас разведкі ў спальні знайшлі мужчыну, як стала вядома пазней – гаспадара. Вынеслі яго на вуліцу і перадалі медыкам, – расказаў выратавальнік Дзмітрый Якімук.

Выратаваны пенсіянер 1959 г.н у шпіталізацыі не меў патрэбу. Агнём знішчана канапа ў памяшканні кухні, закураны сцены і столь у кватэры. Прычына пажару высвятляецца.

Паважаныя грамадзяне! Для таго, каб папярэдзіць вогненныя надзвычайныя сітуацыі і не стаць іх ахвярамі, варта выконваць правілы пажарнай бяспекі. Не курыце ў ложку, не выкідвайце непатушаныя запалкі і цыгарэты; сачыце за спраўнасцю электраправодкі, выконвайце правілы эксплуатацыі газавага абсталявання. Усталюйце ў домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, здольныя на ранняй стадыі папярэдзіць бяду. У выпадку пажару тэлефануйце ў службу выратавання па нумарах 101 ці 112.
Інфармацыя і фота Пружанскага РАНС