Воскресенье, 19 января 2025

Работники культуры, с праздником!

1 793

Культура асацыіруецца з прыгажосцю: у словах, спевах, танцах, музыцы… І тым больш прыгожа, калі культуру нясуць прафесіяналы. У нашым раёне такіх — больш за дзве тысячы чалавек. Гэта творчыя людзі, аб‘яднаныя ў звыш 250 калектываў клубных фарміраванняў. 24 калектывы аматарскай творчасці маюць ганаровае званне “народны”. Сярод іх і надзвычай папулярны сярод пружанцаў народны хор народнай песні “Вербніца” (на здымку), які шмат гадоў паспяхова выступае пад кіраўніцтвам І.І.Гвоздзіка. Без удзелу спевакоў гэтага хору амаль што не абыходзіцца ніводны канцэрт у нашым райцэнтры. І ўдзячныя слухачы з нецярпеннем чакаюць новых выступленняў: добрай песняй “Вербніца” нясе людзям выключна радасць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *