Четверг, 5 декабря 2024

Работнікі абласной псіхіятрычнай бальніцы «Магілёўцы» не толькі добра працуюць, але і з’яўляюцца бязвыплатнымі донарамі крыві

694

Работнікі Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы «Магілёўцы» на ўласным прыкладзе даказваюць усім, што выбралі прафесію па прызванні.

Валянціна Казадой, Ірына Каско, Алена Маргун, Васіль Ярмолік, Ганна Гавейна, Наталля Пушкарова (злева направа).

Яны не толькі прафесійна і з душой выконваюць свае абавязкі, але і ўжо на працягу некалькіх гадоў каманда медперсаналу бальніцы з’яўляецца бязвыплатнымі донарамі крыві. На працягу года яны не адзін раз прыязджаюць у аддзяленне трансфузіялогіі ў Пружаны і здаюць кроў, якая для кагосьці становіцца выратаваннем. Пра іх гавораць: добрыя, пазітыўныя, вельмі адказныя, адданыя медыцынскай справе. А хочацца дадаць: людзі з вялікай літары.

Усіх медыцынскіх работнікаў і прадстаўнікоў аховы здароўя з прафесійным святам! Спакойных змен і лёгкіх дзяжурстваў, удзячных пацыентаў і цярпення. Міру ў доме і, вядома ж, здароўя!

Вольга Вадзяновіч. Фота прадстаўлена работнікамі Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы «Магілёўцы»