Пятница, 18 апреля 2025

Работнікаў і ветэранаў меліярацыйнай галіны віншуе з прафесійным святам кіраўніцтва раёна

164

Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны! Віншуем вас з прафесійным святам!

Меліяратары Пружаншчыны на працягу сваёй гісторыі былі і застаюцца надзейным партнёрам у вырашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем сельскагаспадарчых угоддзяў і павышэннем іх прадукцыйнасці. Вашымі намаганнямі былі ўведзены ў севазварот шматлікія забалочаныя землі, пабудаваны аб’екты сацыяльнай сферы на вёсцы, павялічана вытворчасць прадуктаў харчавання.

Мы ўдзячныя вам за прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы, працавітасць і цярпенне, дзякуючы якім забяспечваецца ўстойлівасць сельгасвытворчасці, павялічваецца інвестыцыйная прывабнасць аграпрамысловага комплексу нашага раёна. Упэўнены, што, абапіраючыся на традыцыі папярэднікаў і ў спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі, вы і надалей будзеце рабіць істотны ўнёсак у развіццё сельскай гаспадаркі Пружаншчыны.

Паважаныя меліяратары, жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, упэўненасці ва ўласных сілах і поспехаў у дасягненні задуманага. Дабра, міру, гармоніі і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.