Воскресенье, 20 апреля 2025

Работнік «Пружанскага малочнага камбіната» Раман Грыцэвіч атрымаў узнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі

554

Узнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымаў работнік ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Раман Грыцэвіч.

Аператар цэнтралізаванай мыйкі сыраробнага цэху ўзнагароджаны медалём за працоўныя заслугі ў адпаведнасці з указам № 297, які Прэзідэнт падпісаў 19 ліпеня. Само ж узнагароджанне работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый сістэмы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта прайшло на мінулым тыдні ў Палацы Незалежнасці. Прымеркавана яно было да 30-годдзя стварэння падраздзялення.

Таксама ў мінулую пятніцу дэлегацыя малочнага камбіната прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных юбілею стварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі.

Уладзіслаў Шпарла

Фота ААТ «Пружанскі малочны камбінат»