Понедельник, 16 февраля 2026

Прайшоў чарговы рэспубліканскі конкурс «Лепшы араты»

501

У рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня і Міжнароднай спецыялізаванай выставы «БЕЛАГРА-2025» з чацвёртага па шостага чэрвеня прайшоў чарговы рэспубліканскі конкурс «Лепшы араты». У мерапрыемстве ўжо традыцыйна прынялі ўдзел навучэнцы УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». І нездарма з’ездзілі…

Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы з 23 устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі з усёй Беларусі.

Спачатку канкурсанты займаліся тэорыяй, адказвалі на пытанні па правілах тэхсэрвісу машынна-трактарнага агрэгата для атрымання рабочай прафесіі трактарыста-машыніста кат. «С». Потым паказвалі віртуознасць у кіраванні трактарам. І канечне, узворванне ўчастка поля.

Сярод устаноў адукацыі ў камандным першынстве на трэцім месцы размясціліся навучэнцы нашага каледжа Максім Лёліч і Кірыл Чэпік. Дзякуй вялікі за грунтоўную падрыхтоўку да конкурсу майстру вытворчага навучання Аляксандру Ніканчуку і хлопцам (на здымку) за сур’ёзны падыход да справы і прыкладзеныя намаганні для дасягнення высокага паказчыку.

Так трымаць і ў далейшым, быць прыкладам ва ўсім — у жыцці, вучобе! Заўсёды заставацца шчырымі людзьмі і працаўнікамі, адным словам, памнажаць рады сапраўдных грамадзян сваёй краіны.


Вадзім Раўнейка
Фота прадастаўлена каледжам