На гэтым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне выканкама, у якім прыняў удзел памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык.
У павестцы пасяджэння разглядаліся тры пытанні. Аб выніках выканання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Пружанскага раёна расказала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Ханавец. З даклада спецыяліста стала вядома, што пераважная большасць паказчыкаў выконваецца, і тычыцца гэта менавіта тых вектараў, якія аказваюць найбольшы ўплыў на сацыяльна-эканамічнае становішча рэгіёна. Хаця Валерый Паўлавіч засяродзіў увагу на неабходнасці больш паглыбленага аналізу сітуацыі, каб вызначыць прычыны негатыўных праяў і выпрацаваць метады іх выпраўлення.
Аб выніках выканання бюджэту Пружанскага раёна паведаміла начальнік райфінаддзела Наталля Красоўская. Зыходзячы з агучанай Наталляй Мікалаеўнай інфармацыі, членамі пасяджэння было вырашана больш падрабязна разглядзець фактары, якія стрымліваюць выкананне зацверджанага на бягучы год бюджэту, у прыватнасці, у разрэзе тых сітуацый, калі асігнаванні засталіся невыкарыстанымі.
Шматбакова асвяціла работу са зваротамі грамадзян, правядзенне адміністрацыйных працэдур і інфармаванне насельніцтва начальнік адпаведнага аддзела райвыканкама Алена Хатулева. Выступленне спецыяліста памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык назваў актуальным і дадаткова зрабіў акцэнт на асабістую адказнасць кожнага кіраўніка на месцах за аператыўнае рэагаванне на звароты грамадзян.
Алег Сідарэнка. Фота Ульяны Апаляйчук