Воскресенье, 14 июля 2024

Пытанні дзейнасці Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сталі тэмай даклада ў Лукашэнкі

35

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад па пытаннях дзейнасці Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемства да кіраўніка дзяржавы былі запрошаны старшыня дзяржаўнага грамадскага аб’яднання Ігар Шуневіч і віцэ-прэм’ер Леанід Заяц.

Звяртаючыся да Ігара Шуневіча, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Наколькі я разумею, вы ініцыявалі гэту размову ў сувязі з тым, што прынятае рашэнне ва ўрадзе не зусім тое, што хацела б грамадства».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе гэтыя пытанні будуць разгледжаны на дзяржаўным узроўні без якога-небудзь ведамаснага падыходу. «Вы ж разумееце, ёсць дзяржаўныя інтарэсы, асабістыя, інтарэсы грамадства. Але трэба зрабіць разумна — так, як гэта лепш для дзяржавы і для людзей, якія ў нас сёння знаходзяцца ў нашай арганізацыі», — сказаў беларускі лідар.

У прадстаўленым Прэзідэнту пераліку пытанняў ёсць тэма, якая датычыцца вытворчасці боепрыпасаў для гладкаствольнай зброі. «Нічога тут дрэннага я не бачу. Давайце падумаем, як гэта лепш зрабіць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

На парадку дня таксама пытанне карэкціроўкі заканадаўства па абароце зброі і боепрыпасаў. «Таксама можам разгледзець гэта пытанне», — адзначыў Прэзідэнт.

Адна з тэм для абмеркавання датычыцца рэгулявання колькасці жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. «Пытанне супердзяржаўнае, вельмі важнае для іміджу нашай краіны ў тым ліку», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Асобнае пытанне датычыцца статута грамадскага аб’яднання. «Што там такое, аб чым не дамовіліся ва ўрадзе?» — пацікавіўся Прэзідэнт.

Ён таксама выказаў гатоўнасць абмеркаваць і шэраг іншых пытанняў, якія будуць на карысць дзяржавы: «Накшталт таго, што недзе там у Мінску, наколькі я памятаю, вы прэтэндуеце на нейкі асобны будынак, і да гэтага часу пытанне нібыта не вырашана. І шэраг праблем, якія трэба вырашаць, і яны застопарыліся на ўзроўні службовых асоб органаў улады да Прэзідэнта».

БЕЛТА