Прэзідэнты Беларусі і Расіі ў першую чаргу абмяркуюць пытанні бяспекі, а эканамічную тэматыку разгледзяць 24 мая з удзелам членаў урадаў. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы пасля прылёту расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ў Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Думаю, як звычайна, мы пытанні бяспекі — на першы план. А заўтра абмяркуем эканамічныя пытанні разам з нашымі калегамі з урадаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Улічваючы нядаўні візіт Уладзіміра Пуціна ў Кітай, Аляксандр Лукашэнка заявіў аб планах абмеркаваць адносіны і ў кантэксце ўзаемадзеяння з КНР. «Думаю, Сі Цзіньпін будзе рады, што мы абмяркоўваем гэтыя пытанні. У мяне ёсць вельмі цікавыя прапановы па нашым рэгіёне і далей туды, па Каўказскім, — мы вельмі сур’ёзна абмяркоўвалі ў час візіту ў Азербайджан», — сказаў беларускі лідар.