З такім пытаннем звярнуўся адзін з жыхароў нашага горада і прывёў у прыклад паштовую скрыню, якая знаходзіцца па вуліцы Свабоды. З гэтым пытаннем мы вырашылі звярнуцца да начальніка ўчастка паштовай сувязі Бярозаўскага РВПС Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Таццяны Ільяшэвіч.
— Утрыманне паштовых скрынь у належным стане, іх рамонт і замена — гэта абавязак нашых жыхароў. Але ў сувязі з тым, што гэты парадак не заўсёды падтрымліваецца ўладальнікамі, мы таксама не застаемся ў баку і праводзім мерапрыемствы па паляпшэнні іх стану. У нас распрацаваны ўласны графік па правядзенні рамонтных работ. У гэтым годзе ў ім запланавана абслугоўванне паштовай скрыні на вуліцы Свабоды. Гэтыя работы плануем правесці ў цяперашнім месяцы. Да канца красавіка скрыня будзе прыведзена ў належны стан, — адзначыла Таццяна Фёдараўна.
Руслан Басак.
Фота падпісчыка