Воскресенье, 25 февраля 2024

Пярвічкі «Белай Русі» Пружанскага раёна прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы»

277

Актыў Пружанскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» працягвае работу ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы».

Нам выпала сапраўднае шчасце наведаць дом сямейнага тыпу па вул. Кастрычніцкай у Пружанах. Тут выхоўваецца адзінаццаць дзяцей, а выхавальніца Ірына Карачун ім і за маму, і за тату.

У госці да гэтай сям’і разам з Дзедам Марозам і Снягуркай завіталі старшыня Пружанскай РА РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан, намеснік дырэктара — начальнік выпрабавальнай лабараторыі КУСП «Брэсцкая абласная праектна-вышукальная станцыя хімізацыі» Дзмітрый Пстыга, старшыня пярвічкі «Белай Русі» Пружанскай ЦРБ галоўная медыцынская сястра Марыя Грышкевіч і старшая медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення Алена Асіпук. Перадаў свае віншаванні і прысмакі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ляўчук, які планаваў наведаць гэтую сям’ю.

Таксама Таццяна Кашкан і Марыя Грышкевіч наведвалі дамы людзей сталага ўзросту, тых, хто ўнёс значны працоўны ўклад у эканоміку нашага раёна.

Падобныя мерапрыемствы цяжка назваць «працай» — гэта ганаровая місія, гонар мець зносіны з заслужанымі людзьмі, якія маюць багатыя працоўныя біяграфіі. Напрыклад, Аляксей Уладзіміравіч Карповіч доўгія гады быў дырэктарам Пружанскага лясгаса. Галіна Давыдаўна Пазнякова ўзначальвала кансервавы завод. Барыс Васільевіч Андрасюк добрасумленна працаваў у сістэме спажыўкааперацыі.

Здаровага і актыўнага вам даўгалецця, ветэраны працы!