Воскресенье, 19 января 2025

П’яныя «разборкі» для жыхароў раёна могуць выліцца ў 5 гадоў пазбаўлення волі

412

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы ты-дзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.

Як у фільме «Джэнтльмены ўдачы», выпіў, украў — у турму… рамантыка». Канечне, рамантычнага ў парушэнні закону абсалютна нічога няма. І ў нашым выпадку размова пойдзе не пра крадзеж, а прычыненне цялесных пашкоджанняў.

Сабралася трое мужчын у адным з населеных пунктаў раёна ў лазні папарыцца ды заадно і гарэлкі выпіць. А калі вярталіся назад, адзін з іх успомніў пра даўнюю крыўду на гаспадара дома, міма якога праходзілі. Вырашылі разабрацца, для чаго і выламалі дзверы. Вынік сумны. Мужчыне былі нанесены ўдары рукамі і нагамі ў вобласць галавы і тулава.

Вось жа гэтая гарэлка! Яна можа дорага каштаваць тром забіякам — да пяці гадоў пазбаўлення волі.