Понедельник, 16 сентября 2024

П’янка закончылася крадзяжом: пружанец ураў у сабутэльніка 100 рублёў

302

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

І зноў «вінаваты» зялёны змей, змагацца з якім для некаторых жыхароў нашага раёна вельмі цяжка. А менавіта ж пасля выпітага, як усім вядома, вельмі часта здараюцца непрыемныя сюрпрызы. Вось і п’янка на кватэры ў раённым цэнтры закончылася чарговым крадзяжом. Калі ўладальнік нерухомасці стаміўся падымаць чаркі і страціў кантроль за рэчаіснасцю, сабутэльнік з бумажніка, які ляжаў у серванце, выцягнуў 100 рублёў.

Да трох гадоў пазбаўлення волі чакае злачынцу.