У нядзелю, 11 жніўня, жыхар г. Слоніма 1984 года нараджэння «на падпітку» сеў за руль аўтамабіля «Рэно Кліо».
Каля г.п. Ружаны пры манеўраванні мужчына не справіўся з кіраваннем. У выніку машына з’ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам. Сцэнарый аварыі амаль аналагічны ДТЗ, што адбылося напрыканцы ліпеня пад Шарашэва.

Вадзіцель атрымаў шматлікія траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю Пружанскай ЦРБ.
Варта адзначыць, што жыхар Слоніма не меў правоў кіравання аўтамабілем. У крыві мужчыны ўтрымлівалася 2.9 праміле алкаголю. Усе акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння зараз устанаўліваюць супрацоўнікі ДАІ
