Среда, 19 февраля 2025

Пяць крымінальных спраў, звязаных з крадзяжамі грошай з банкаўскіх картак праз выкарыстанне IT-тэхналогій, узбудзіў на мінулым тыдні РАСК

522

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў. Пяць з іх звязана з крадзяжамі грашовых сродкаў з банкаўскіх карт праз выкарыстанне IT-тэхналогій.

Гэты сумны факт не ў апошнюю чаргу сведчыць пра тое, што грамадзяне працягваюць упарта ігнараваць памяткі праваахоўнікаў і трапляюць на вуду злачынцаў, знайсці якіх, як і вярнуць скрадзенае, вельмі цяжка.

Цяпер, у прыватнасці, праваахоўнікамі ўстанаўліваецца асоба, якая вяла перапіску у сацыяльнай сетцы «WhatsApp» пад маркай пакупкі тэлевізара, аб’ява аб продажы якога была размешчана на гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы «Kufar.by». Яна ўвайшла ў давер да суразмоўцы і завалодала рэквізітамі банкаўскай плацежнай карткі, а затым, атрымаўшы доступ да паслугі кіравання рахункамі, учыніла крадзеж грашовых сродкаў на суму 655 рублёў.

Кіберзлачынцы пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.

Памятайце!

  • Нікому ні пад якой падставай не перадавайце рэквізіты сваіх банкаўскіх картак, асабліва CVV-код (трохзначную лічбу на адваротным баку карткі);
  • не перадавайце дадзеныя плацежных банкаўскіх картак, у тым ліку падчас перапісак у інтэрнэце;
  • не давайце трэцім асобам звесткі аб уліковым запісе ў інтэрнэт-банкінгу і мабільным банкінгу, не называйце прозвішчы сваякоў (часта ў банках у якасці кантрольнага слова выкарыстоўваецца дзявочае прозвішча маці).