
Уладзімір Пуцін накіраваў тэлеграму Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, у якой павіншаваў яго з 70-годдзем, дакумент апублікавалі на сайце Крамля.
«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды вашага 70-годдзя. Працуючы на найважнейшай дзяржаўнай пасадзе, вы набылі высокі аўтарытэт, як сапраўдны патрыёт сваёй краіны, які паслядоўна адстойвае яе інтарэсы на міжнароднай арэне, як мудры палітык, здольны прымаць узважаныя, дальнабачныя рашэнні ў самых няпростых сітуацыях»,–Уладзімір Пуцін.
Акрамя таго, на сайце Крамля апублікавалі ўказ аб узнагароджанні беларускага Прэзідэнта ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага.