На гэтым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ляўчук і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч працавалі ў Пружанскім раёне.
Пружанскі сельвыканкам
Аляксандр Ляўчук 17 кастрычніка правёў прыём грамадзян у Пружанскім сельвыканкаме. Па дапамогу да народнага абранніка звярнулася чатыры чалавекі.
Па гэты час застаецца актуальным пытанне стану дарог у сельскай мясцовасці. У прыватнасці, неабходна правядзенне рамонтных работ па вуліцы Будаўнічай у вёсцы Слабудка. Ход вырашэння гэтага пытання дэпутат абмеркаваў з дырэктарам ДРБУ №140 Аляксандрам Суботам. Сітуацыю было абяцана выправіць.

Уздымалася пытанне аб уступленні ў спадчыну ў выпадку пропуску належнага тэрміну. Былі прапановы, якія тычыліся заканатворчай дзейнасці. Па асобных пытаннях Аляксандр Георгіевіч даў тлумачэнні падчас прыёму, частка пытанняў патрабуе дэталёвага вывучэння. Аляксандр Ляўчук адказваў і на тэлэфонныя званкі выбаршчыкаў.
Акрамя гэтага дэпутат абмеркаваў са старшынёй Пружанскага сельвыканкама Аленай Краўчук найбольш актуальныя пытанні, якія ўзнімаюць жыхары сельсавета.
Ліноўскі сельвыканкам
Юрый Наркевіч 19 кастрычніка правёў прыём грамадзян і адказаў на тэлефанаванні ў Ліноўскім сельвыканкаме.
Падчас прыёму не толькі ўзнімаліся праблемы, але і выказваліся словы падзякі. Напрыклад, жыхарка аграгарадка Лінова Наталля Паўлюковіч дзякавала за асфальтаванне вуліц аграгарадка.

Дэпутат сельвыканкама Віктар Чаевіч прасіў дапамагчы вырашыць пытанні па абнаўленні асфальтавага пакрыцця па вуліцы Бортніка ў вёсцы Аранчыцы, абсталяванні тратуарнай дарожкі па вуліцы Вакзальнай у аг. Лінова і інш.
Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка
Фота Таццяны Кашкан і Таццяны Гаманчук