
У рамках рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» на мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва пад старшынствам Мікалая Кудраўца — старшыні раённага Савета дэпутатаў.
Адкрываючы пасяджэнне, Мікалай Пятровіч акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што работа камісіі пабудавана такім чынам, каб максімальна садзейнічаць стымуляванню занятасці ўсіх грамадзян.
На пасяджэнне камісіі былі запрошаны грамадзяне, якія не працуюць і стаяць на ўліку ў аддзеле ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама.
У ходзе пасяджэння грамадзянам былі прапанаваны варыянты працаўладкавання. Тым, хто мае абмежаванні да працы па стане здароўя, растлумачаны парадак звароту ва ўстанову аховы здароўя.
Па выніках работы з базай дадзеных не занятых у эканоміцы ў трэцім квартале мінулага года камісіяй былі разгледжаны матэрыялы ў дачыненні да 218 грамадзян. З іх па рашэнні камісіі былі прызнаны занятымі 210,8 — было адмоўлена.
Для незанятых грамадзян прадугледжаны розныя меры садзейнічання занятасці: працаўладкаванне на наяўныя вакансіі, магчымасць прафесійнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і іншыя.
Для аказання садзейнічання занятасці грамадзяне, якія не працуюць, могуць звяртацца ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на адрас:
г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78, кабінет 102.
Нагадваем, што ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплочваюць паслугі па поўных тарыфах, не ўключаюцца тыя, хто звяртаецца ў камісію і прад’яўляе пацвярджальныя дакументы і (або) іх копіі, з 1-га дня месяца, наступнага за месяцам звароту.
Аплата паслуг па гарачым водазабеспячэнні і цеплазабеспячэнні па поўных тарыфах у 5,46 разоў вышэй, чым па субсідзіраваным тарыфе, па газазабеспячэнні — па поўных тарыфах у 2,79 разы вышэй, чым па субсідзіраваным тарыфе.
Алена Гардзіенка
сакратар камісіі.
Фота Віктара
ІЛЬЮШЧАНКІ
