Вторник, 14 января 2025

Прышчапіцца «Спадарожнікам V» ці чакаць «Спадарожнік Лайт»? Тлумачэнні дае спецыяліст цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

1 067

“Пачула па тэлевізары, што ў Беларусь паступіла першая партыя вакцыны “Спадарожнік Лайт” у аб’ёме 250 тысяч доз. Хацелася б даведацца пра асаблівасці гэтай вакцыны і ці будзе яна выкарыстоўвацца для вакцынацыі ў нашым рэгіёне”.


Алена, г. Пружаны

Адказвае загадчыца аддзела эпідэміялогіі Пружанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Крысціна Мікалаеўна Пашкевіч:

— Сапраўды, у Беларусь паступіла вялікая партыя яшчэ адной вакцыны расійскай вытворчасці «Спадарожнік Лайт» (Sputnik Lite), якая з’яўляецца палегчаным варыянтам вакцыны «Спадарожнік V»: яна не патрабуе ўвядзення другой дозы прэпарата.

Вакцына была распрацавана Расійскім нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі. Аднакампанентны прэпарат прайшоў рэгістрацыю 6 мая і ўжо дзве фазы выпрабаванняў. Трэці іх этап працягваецца і скончыцца 1 студзеня 2022 года.

Імунітэт пасля новай вакцыны выпрацоўваецца хутчэй, чым пасля «Спадарожніка V»: усяго за 28 дзён замест 42.

Па рэкамендацыі экспертнага савета па імунізацыі «Спадарожнік Лайт» прызначаны для вакцынацыі пацыентаў пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі, рэвакцынацыі (паўторнай вакцынацыі), а таксама вакцынацыі моладзі ад 18 да 23 гадоў.

Нагадаю, што медыцынскімі супрацьпаказаннямі да імунізацыі з’яўляюцца, у прыватнасці, гіперадчувальнасць да якога-небудзь кампанента вакцыны, цяжкія алергічныя рэакцыі, вострыя інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні, абвастрэнне хранічных захворванняў.

Пры абвастрэнні хранічных захворванняў вакцынацыю прэпаратам «Спадарожнік Лайт» праводзяць не раней, чым праз два тыдні пасля папраўкі або рэмісіі. Пры няцяжкіх ВРВІ, вострых інфекцыйных захворваннях страўнікава-кішачнага тракта вакцынацыю можна праводзіць адразу пасля нармалізацыі тэмпературы.

У Пружанах з цягам часу пачнуць прывіваць і новай вакцынай, але, калі канкрэтна гэта будзе, мы пакуль не ведаем.

Варта адзначыць, што ў наш рэгіён паступіла 150 тысяч доз кітайскай вакцыны «Vero Cell».

Падрыхтавала Алена Зялевіч. Фота Кацярыны Масік