Пятница, 13 июня 2025

Прымаў гасцінны Кобрын

317

Бягучы год багаты на юбілейныя даты. Чарговая з іх — 85-годдзе ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, якая святкавалася 17 верасня ў Дзень народнага адзінства.

На гэты раз свята прымаў гасцінны Кобрын, дзе пабывала прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Русланам Супрыновічам. На цэнтральнай пешаходнай вуліцы раскінуліся павільёны з вырабамі майстроў-рамеснікаў, рукадзельнікаў, пчаляроў, працавалі і разнастайныя пляцоўкі, выставы, праводзіліся конкурсы, віктарыны.

Свята пачалося з ускладання вянка і кветак да помніка загінуўшым воінам. Аддаць даніну памяці прыйшлі кіраўнікі вобласці, раёна, прадстаўнікі іншых раёнаў Брэстчыны, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, светары каталіцкай і праваслаўнай канфесій.

У гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт майстроў абласной самадзейнасці. З уступным словам да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, які пажадаў міру, росквіту і дабрабыту народу роднай Беларусі.

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара