Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2021 год.

Адпаведная пастанова Саўміна № 374 ад 8 чэрвеня 2022 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Cавет Міністраў ацаніў значны ўнёсак у павышэнне добраўпарадкаванасці г. Пружаны. Наш райцэнтр атрымаў ад журы 222 балы.
Трэба адзначыць, што самым добраўпарадкаваным абласным цэнтрам краіны прызнаны Брэст (горад атрымаў 298 балаў). Сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам ад 10 да 50 тыс. чалавек перамаглі Драгічын і Бяроза (258 і 241 бал адпаведна). У ліку пераможцаў сярод сельскіх населеных пунктаў — аг. Хомск Драгічынскага, аг. Адрыжын і в. Варацэвічы Іванаўскага раёна (176, 173 і 164 балы).
Разам з Пружанамі адзначылі паляпшэнне добраўпарадкаванасці ў Баранавічах (212 балаў) і Лагішыне (215 балаў).
Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік