Четверг, 16 января 2025

Прыемны і нечаканы сюрпрыз для мамы зрабіў ваеннаслужачы 210-га авіяпалігона, пружанец Мікіта Хамюк

429

Пружанец Мікіта Хамюк прызваны на тэрміновую службу восенню мінулага года і быў накіраваны ў якасці папаўнення на 210-ы авіяцыйны палігон.

За мінулы час салдат заслужыў станоўчую рэпутацыю сярод сваіх таварышаў і ў камандзіраў, дзякуючы дакладнаму выкананню пастаўленых задач, праяўленню разумнай ініцыятывы. З нагоды чаго Мікіта атрымаў звальніцельную якраз напярэдадні 8 Сакавіка, каб сын мог павіншаваць матулю. Больш за тое, падзея па ініцыятыве старэйшых саслужыўцаў была арганізавана з сюрпрызам.

Салдат быў дастаўлены на Пружанскі малочны камбінат па месцы працы матулі, якая і не ведала пра гэта. Раптоўная сустрэча атрымалася пранікнёнай: акрамя кветак, Наталіі Сяргееўне намеснік камандзіра 210-га авіяпалігона Аляксей Козел уручыў ад камандавання падзячны ліст за годнае выхаванне сына. Не абышлося без слёз радасці і ўдзячнасці за віншавальныя словы, якія маці выказаў выгадаваны ёй абаронца Айчыны. А яшчэ ад таго, што сын прыехаў на пабыўку і ў родных будзе ўдосталь часу пагаварыць.

Алег Сідарэнка.

Фота Кацярыны Масік