Воскресенье, 19 января 2025

Пружанскі РАНС: прычынай узнікнення пажару ў нежылым доме ў Роўбіцку мог стаць удар маланкі

517

Паведамленне пра пажар у нежылым доме ў аг. Роўбіцк Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам у панядзелак, 8 ліпеня, у 06.09 гадзін.

У выніку пажару агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцце, сцены, унутранае аздабленне і маёмасць.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Як паведамілі ў РАНС, разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – праяўленне сіл прыроды (удар маланкі).

Па інфармацыі Пружанскага РАНС