Четверг, 13 февраля 2025

«Прыбужжа-2023»: пружанцы амаль на п’едэстале

368

Абласны маладзёжны лагер-форум «Прыбужжа-2023» прайшоў на возеры Гаць у Баранавіцкім раёне.

У спартыўных, творчых і інтэлектуальных конкурсах трохдзённага форуму ўдзельнічала больш за 450 чалавек з 17 каманд Брэстчыны.

Каманда Пружанскага раёна заняла 4 месца, спыніўшыся літаральна за крок ад п’едэстала: пружанцам не хапіла ўсяго аднаго бала да бронзавай узнагароды.

У выніку ўпартай барацьбы ў скарбонцы нашай каманды аказаліся медаль за 3 месца ў спаборніцтвах па тэхніцы веласіпеднага турызму і грамата за 2 месца ў інтэлектуальным бліц-турніры ў рамках абласнога лагера-форуму «Прыбужжа-2023».

Ульяна Апаляйчук, першы сакратар райкама ГА «БРСМ»