Четверг, 17 апреля 2025

Пружаны сустрэлі Свята працы ўрачыстым мерапрыемствам з парадам прафесій і абноўленай раённай Дошкай гонару (+многа фота)

989

Сёлетняя «маёўка» прайшла ў нашым райцэнтры з захаваннем усіх традыцый. Нават «другасных», сярод якіх і першае зялёнае лісце на дрэвах, і буйства кветак, і сонечнае майскае надвор’е. А вось першараднай, самай галоўнай традыцыяй Свята вясны і працы заўсёды было ўшанаванне людзей, якія сваімі прафесіяналізмам і адказным стаўленнем да справы здолелі дасягнуць істотных вынікаў на працоўных месцах. Менавіта гэтаму і было прысвечана ўрачыстае мерапрыемства, якое прайшло на галоўнай плошчы Пружан напярэдадні Першамая.

Адкрыў святкаванне старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, які павіншаваў прысутных на ўрачыстасці, а таксама тых, хто нават у суботні дзень знаходзіўся на працоўных месцах, з самай знакавай падзеяй — Днём працы. Асаблівыя словы падзякі Міхаіл Міхайлавіч выказаў ветэранам за тое, што змаглі навучыць нашчадкаў пачуццю доўгу і адказнасці, паважліваму стаўленню да працы.

— Доказам таму з’яўляецца прамысловасць нашага раёна, заводы і гаспадаркі якога робяць важкі ўнёсак у дабрабыт усёй краіны, — падкрэсліў старшыня райвыканкама. — І цяперашнія працоўныя калектывы працягваюць добрую традыцыю навучання ўжо наступнага пакалення.

З гэтай нагоды Міхаіл Грышкевіч правёў цырымонію ўручэння пасведчанняў тым арганізацыям і працаўнікам, якія былі занесены на раённую Дошку гонару за дасягненні ў 2022 годзе.

Сёлета гэта права заслужылі дзевяць арганізацый, творчы калектыў і 25 чалавек, якім старшыня ўручыў пасведчанні.

Таксама падчас першамайскай урачыстасці былі падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2022-м. Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Ханавец уручыла пасведчанні «Узорная арганізацыя Пружанскага раёна па ахове працы» кіраўнікам філіяла «ДЭУ-25» Уладзіміру Пунько, «Пружанскае ПМС» Аляксею Шахновічу, Ліноўскага дзіцячага садка Іне Куніцкай.

Святочную цырымонію ўзнагароджання працягнула старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, якая ўручыла прафсаюзныя граматы. Лаўрэатамі сталі працаўнікі, стаж работы якіх складае 30 і больш гадоў. Гэта:

— вадзіцель ААТ «Велікасельскае Агра» Аляксандр Мардань;
— аператар свінакомплексу ААТ «Жураўлінае» Валянціна Шайко;
— трактарыст-машыніст ААТ «Шані-аграпрадукт» Уладзімір Шаркота;
— загадчык майстэрні ААТ «Ружаны-Агра» Анатоль Паўловіч;
— вадзіцель ААТ «Агра-Калядзічы» Васіль Краўчук.

У дадатак Таццяна Юр’еўна адзначыла і актывістаў прафсаюзнага руху, сярод якіх былі старшыні пярвічак — раённай бальніцы Ірына Шэйко, ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Таццяна Карпусь, а таксама начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Аляксандр Бушук, бухгалтар ДРБУ-140 Раіса Трафімчук, музычны кіраўнік д/с № 5 г. Пружаны Ірына Басак, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Дулько, шэф-повар СШ № 1 імя ЧБВА Лідзія Пытляк, загадчыца бібліятэкі СШ № 5 Аксана Вакульская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 4 Ірына Астапчук, інжынер па падрыхтоўцы кадраў «Пружанскіх электрасетак» Хрысціна Далгарукая, бухгалтар КУВП «Камунальнік» Ірына Корсак, спецыяліст па кадрах КУВП «Камунальнік» Кацярына Іванова і спецыялісты па кадрах філіялаў РСТ «Прадтавары» і «Колас» Ксенія Лукашэвіч і Ірына Кульбеда.

Афіцыйная частка з узнагароджаннем лепшых дапаўнялася творчымі нумарамі, якія падрыхтавалі працоўныя калектывы. Першымі на сцэну ўзняліся работнікі ААТ «Шані-аграпрадукт». Яны адкрылі «Парад прафесій» уручэннем каравая і пажаданнямі «сонца і жыцця бясконца» старшыні райвыканкама.

Смачныя гасцінцы выступоўцы падрыхтавалі і для гледачоў, якіх пачаставалі вырашчанай прадукцыяй — хлебам, цыбуляй, а таксама салам.

Гонар «людзей у белых халатах» адстойвалі медыкі раённай бальніцы, музычная рэпрыза якіх не пакінула раўнадушным. Зарад бадзёрасці і пазітыву гледачы атрымалі ад настаўнікаў Мокраўскай школы, якія прадэманстравалі яскравую «класную работу».

Святочныя хвіліны былі выдзелены і падрастаючаму пакаленню: атрад «міратворцаў» з Ліноўскай школы, якая сёлета была прызнана «Школай міру», душэўна выканаў вядомую і вельмі паважаную ўсімі песню «Хай заўжды будзе сонца». А напрыканцы канцэртнай праграмы асвяцілі ўрачыстае мерапрыемства і літаральна «запалілі» аўдыторыю работнікі «Пружанскіх электрасетак».

Кожнае выступленне было ўнікальным, дзякуючы гэтаму ў цэлым атрымалася вельмі яскравае, запамінальнае свята Першамая-2023, якое ва ўсіх, хто стаў яго ўдзельнікам, пакінула толькі добрыя ўражанні.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік

Больш фотаздымкаў — у альбомах па спасылках: https://vk.com/album-23306785_292767456 і https://ok.ru/budni/album/960322634376


В соответствии с решением Пружанского районного исполнительного комитета от 19 июня 2014 г. № 1230, решением Пружанского районного исполнительного комитета от 27 февраля 2023 г. № 368 определено занести на Доску почета Пружанского района организации-победители ежегодного соревнования за достижение лучших результатов в социально-экономическом развитии Пружанского района в 2022 году:

  • Мокровский сельский исполнительный комитет;
  • открытое акционерное общество «Пружанский молочный комбинат»;
  • открытое акционерное общество «Агро-Колядичи»;
  • государственное унитарное строительное предприятие «Пружанская ПМК-21»;
  • государственное учреждение образования «Средняя школа № 3 г. Пружаны»;
  • государственное учреждение образования «Детский сад № 4 г. Пружаны»;
  • Клепачский сельский Дом культуры;
  • Шерешевскую сельскую библиотеку;
  • народный ансамбль танца «Спадчына»;
  • Новоселковскую амбулаторию общей практики.

Также за большой личный вклад в социально-экономическое развитие Пружанского района, высокий профессионализм и активную общественную деятельность решено занести на Доску почёта следующих работников организаций:

  • Бушко Юрия Владимировича, тракториста-машиниста сельскохозяйственного производства открытого акционерного общества «Пружанский льнозавод»;
  • Владычика Виктора Ивановича, тракториста-машиниста сельскохозяйственного производства филиала «Агроэнерго Зеленевичи» республиканского унитарного предприятия электроэнергетики «Брестэнерго»;
  • Гугнюк Любовь Николаевну, пенсионера, старосту агрогородка Клепачи;
  • Данилик Викторию Иосифовну, врача клинической лабораторной диагностики клинико-диагностической лаборатории учреждения здравоохранения «Пружанская центральная районная больница»;
  • Здановича Чеслава Болеславовича, водителя автомобиля открытого акционерного общества «Пружанский консервный завод»;
  • Карпызу Наталью Николаевну, учителя химии государственного учреждения образования «Средняя школа № 5 г, Пружаны»;
  • Касюк Нину Владимировну, оператора по искусственному осеменению животных открытого акционерного общества «Пружанский райагросервис»;
  • Кулину Наталью Сергеевну, ветеринарного фельдшера ветеринарной службы открытого акционерного общества «Ружаны-Агро»;
  • Курачинского Василия Ивановича, руководителя народного драматического коллектива «Сейбіты» государственного учреждения культуры «Пружанский городской Дворец культуры»;
  • Кухарева Вячеслава Леонидовича, машиниста экскаватора государственного унитарного производственного предприятия «Пружанское ПМС»;
  • Линевича Павла Витальевича, мастера участка эксплуатации Пружанского района газоснабжения филиала «Кобринское производственное управление» производственного республиканского унитарного предприятия «Брестоблгаз»;
  • Люстибера Василия Ивановича, станочника деревообрабатывающих станков открытого акционерного общества «Пружанский РКБО»;
  • Мельник Алесю Анатольевну, мастера цеха по производству мясных полуфабрикатов филиала Пружанского районного потребительского общества «Комбинат кооперативной промышленности»;
  • Мышкевича Сергея Михайловича, начальника отделения государственной автомобильной инспекции милиции общественной безопасности отдела внутренних дел Пружанского районного исполнительного комитета;
  • Райкевича Григория Александровича, тракториста республиканского унитарного предприятия «Брестская областная сельскохозяйственная опытная станция Национальной академии наук Беларуси»;
  • Радиончик Татьяну Викторовну, мастера производства сухого обезжиренного молока и заменителя цельного молока участка производства сухих молочных продуктов открытого акционерного общества «Пружанский молочный комбинат»;
  • Резанко Елену Александровну, начальника цеха жилищного хозяйства Пружанского коммунального унитарного производственного предприятия «Коммунальник»;
  • Романовича Степана Петровича, плотника-бетонщика государственного унитарного строительного предприятия «Пружанская ПМК-22»;
  • Савчука Андрея Петровича, старшего инструктора по вождению пожарной машины-водителя пожарной аварийно-спасательной части № 1 Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям учреждения «Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь»;
  • Уважаную Ольгу Анатольевну, тренера-преподавателя по спорту государственного учреждения «Детско-юношеская спортивная школа № 2 г. Пружаны»;
  • Федюковича Вадима Петровича, дорожного рабочего филиала коммунального унитарного предприятия по проектированию, содержанию, ремонту и строительству местных автомобильных дорог «Брестоблдорстрой» Пружанское дорожное ремонтно-строительное управление № 140;
  • Халецкого Евгения Анатольевича, инженера-конструктора технического отдела открытого акционерного общества «Пружанский завод радиодеталей»;
  • Чижевского Юрия Евгеньевича, водителя автобуса отдела перевозок филиала «Автомобильный парк № 11 г. Пружаны» открытого акционерного общества «Брестоблавтотранс»;
  • Якуш Татьяну Николаевну, животновода филиала «Отечество» открытого акционерного общества «Беловежский»;
  • Янушкевича Александра Анатольевича, водителя автомобиля государственного лесохозяйственного учреждения «Пружанский лесхоз».