Среда, 19 февраля 2025

Пружаны рыхтуюцца да 590-годдзя. У свята горада ёсць свой сайт!

413

Усё яшчэ гадаеце, што цікавага рыхтуюць на 590-годдзе роднага горада? Абмяркоўваеце з сябрамі, якія артысты прыедуць, у колькі гадзін дадуць святочны феерверк і ў якіх кропках разгорнуцца гулянні? Калі так, то спяшаемся вас парадаваць і заявіць: святкаванне будзе па-сапраўднаму грандыёзным!

І яго праграма ўжо даступная любому жыхару нашай планеты. Справа ў тым, што ўпершыню ў свята горада з’явіўся свой сайт. Усе самыя актуальныя навіны, афіша, схема размяшчэння аб’ектаў святкавання, імёны тых, хто будзе здзіўляць нас ужо 15 ліпеня, — на pruzhanyfest.by. Заходзьце сюды — і будзеце ў курсе ўсёй праграмы.

Дзяліцца ёю з сябрамі і знаёмымі, запрашаць на дзень нараджэння нашага роднага горада не проста можна, але і патрэбна. Тым больш што ўпершыню з нагоды дня горада ў Пружанах пройдзе маштабны музычны фестываль «Пружаны Фэст». Калі вы час ад часу настальгіруеце пад легендарную кампазіцыю «Земля в иллюминаторе», вам сюды. У 20.00 гадзін у дзень свята Пружан на гарадскім стадыёне можна будзе пачуць і ўбачыць не толькі Сяргея Скачкова, але і Уладзіміра Кузьміна, групу «Маральны кодэкс», аднаго з лепшых гітарыстаў постсавецкай сцэны MAY LIAN, інтэрв’ю з якім было ў нашай газеце ў сакавіку мінулага года, а яшчэ рок-калектыў «Goffman».

Сачыце за сайтам свята і нашай газетай. Мы і далей абавязкова будзем расказваць пра тое, што робіцца ў горадзе, пра тое, чаго чакаць на дзень нараджэння, а саму праграму апублікуем бліжэй да свята.

Уладзіслаў Шпарла