Вторник, 18 февраля 2025

Пружаны и Клепачи среди самых благоустроенных населенных пунктов области

1 838

На Брэстчыне назвалі пераможцаў абласнога агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2016 год.
Летась вялікі фронт работ па навядзенні парадку быў праведзены на Пружаншчыне. Пра гэта сведчаць вынікі конкурсу: сярод населеных пунктаў другой катэгорыі першую пазіцыю займаюць Пружаны, у чацвёртай катэгорыі сярод лепшых аказаўся аграгарадок Клепачы. Яны не толькі прызнаны пераможцамі і будуць адзначаны граматамі, але і атрымаюць грашовыя прэміі — 2000 і 500 базавых велічынь адпаведна. Большую частку гэтых сродкаў рэкамендуецца накіраваць на далейшае добраўпарадкаванне і азеляненне населеных пунктаў.
Акрамя таго, аблвыканкамам адзначана работа, якую правялі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па добраўпарадкаванні гарадоў Кобрын і Баранавічы, а таксама г.п.Ружаны.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *