Вторник, 8 октября 2024

Пружаны далучыліся да Адзінага дня бяспекі

262

Самым маштабным і прыцягальным мерапрыемствам для розных узростаў сталі тэматычныя пляцоўкі, якія ў фармаце Адзінага дня бяспекі разгарнуліся каля гарадскога Палаца культуры.

На працягу некалькіх гадзін гледачы — школьнікі, навучэнцы тэхнікума, спецыялізаваных устаноў адукацыі — маглі пазнаёміцца з асаблівасцямі дзейнасці экстранных службаў і дапаможных арганізацый. Каля кожнай інтэрактыўнай зоны былі арганізаваны выставы спецыяльнага абсталявання, вопраткі і сродкаў, якія можна было патрымаць у руках, прымераць і нават выканаць службовыя аперацыі. Словам, адчуць сябе выратавальнікам, энергетыкам, газавіком або міліцыянерам.

Больш падрабязна пра ўсё новае, цікавае і адначасова карыснае, з чым пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства, мы абавязкова раскажам ужо на наступным будні, у нумары «Раённых будняў» за сераду, і на нашым сайце.

Алег Сідарэнка.

Фота аўтара