Понедельник, 2 декабря 2024

Пружанскія выратавальнікі сёння вызвалілі каня з калодзежа ў Гараднянах

334

Сёння днём выратавальнікам паступіла паведамленне з в. Гарадняны Пружанскага раёна пра тое, што ў калодзеж праваліўся конь.

Пра гэта паведаміла гаспадыня жывёліны. Яна пакінула каня выпасвацца на суседнім двары.

Выратавальнікі высветлілі, што ў пэўны момант жанчына выявіла адсутнасць жывёліны. Спачатку думала, што конь збег, аказалася – праваліўся ў калодзеж. Тады і вырашыла звярнуцца па дапамогу.

Каб вызваліць каня з пасткі, было прынята рашэнне, што трэба зняць як мінімум два калодзежныя кольцы, а затым выцягнуць жывёліну пры дапамозе вяроўкі. Для гэтага быў прыцягнуты АМКАДОР ААТ «Пружанскае».

У выніку каня дасталі з калодзежа.

Відэа глядзіце ў нашым Telegram-канале па спасылцы: https://t.me/budniby/14075