Воскресенье, 3 ноября 2024

Пружанскія выратавальнікі прынялі ўдзел у экстрэмальнай гонцы «BISON RACE»

384

На мінулым тыдні на працягу чатырох дзён на горналыжным курорце «Сілічы» праходзіла экстрэмальная гонка «BISON RACE». У адным з яе этапаў у складзе каманды Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел і пружанскія выратавальнікі на чале з начальнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Паўлам Талстым.

У камандным забегу Team Race патрабавалася пераадолець дыстанцыю ў восем кіламетраў з 30-ю перашкодамі рознай складанасці. Што пасадзейнічала гарачай барацьбе і сапраўднаму напалу эмоцый.

Да фінішнай прамой удзельнікам трэба было прайсці шэраг неверагодных выпрабаванняў у спалучэнні са складаным рэльефам мясцовасці і штучнымі збудаваннямі. Гэта стала сапраўднай праверкай на загартаванасць і камандны дух. Як паведаміў Павел Міхайлавіч, вытрымаць такі экзамен — задача не лёгкіх, асабліва запомнілася «гразь Бізона», але і з ёю справіліся.

Пружанскія выратавальнікі праявілі вытрымку, паказалі выдатную падрыхтоўку, за што ў выніку ўзнагароджаны турнірнымі медалямі. А за агульнакамандную работу брэсцкая каманда адзначана памятным кубкам.

Акрамя спартыўнай часткі, для ўдзельнікаў была арганізавана культурна-патрыятычная праграма, у рамках якой наладзілі наведванне памятных мясцін на тэрыторыі Баранавіцкага раёна.

Брэсцкія выратавальнікі ўсклалі кветкі і пасадзілі дрэвы на пахаванні расстраляных гітлераўскімі акупантамі мірных жыхароў і ваеннапалонных.

Іна Хаваўка, работнік РАНС