Першага верасня – гэта першы званок, хваляванне, шмат кветак і, вядома, урокі міру, якія сёлета прайшлі на тэму «У гістарычнай памяці – сіла і адзінства беларускага народа».

У гэтае свята работнікі РАНС таксама не засталіся ўбаку. Яны павіншавалі ўсіх з Днём ведаў, пажадалі моцнага здароўя, поспехаў. У мэтах прафілактыкі нагадалі дарослым пра недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду, а малых заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі, выконваць правілы пажарнай бяспекі. Нагадалі ўсім і нумары службы выратавання 101, 112, расказалі, як дзейнічаць, калі здарылася бяда дома або ў школе. Закранулі пытанне сезонных небяспек, былі дадзены рэкамендацыі, як не стаць іх ахвярамі.

Таксама ў Дзень ведаў выратавальнікі папрысутнічалі на анлайн-уроку, які праводзіў Кіраўніком дзяржавы Рэспублікі Беларусь.
Іна Карпіла, работнік РАНС