Понедельник, 2 декабря 2024

Пружанскія выпускнікі сёння развітваюцца з любімай школай

601

Урачыстыя лінейкі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў праходзяць сёння ў школах Пружаншчыны.

Сярод тых, для каго звініць апошні званок, і гімназісты Аляксандр Гароднік і Дар‘я Кавалевіч. Яны — дыпламанты і прызёры шматлікіх конкурсаў і алімпіяд не толькі на раённым, але і на абласным, і нават міжнародным узроўнях, інтэлектуальных і асветніцкіх турніраў. Калі казаць пра школьныя прадметы, то Аляксандр, напрыклад, мае за плячыма два дыпломы першай ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове, Дар‘я — аналагічны дыплом па біялогіі.

Але не толькі грунтоўныя веды імкнуліся атрымаць маладыя людзі падчас вучобы, але і ўрокі грамадзянскасці. Абодва — удзельнікі патрыятычных мерапрыемстваў, пераможцы міжнароднай асветніцкай патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі».

У добры шлях, выпускнікі, хай будзе ваша далейшая жыццёвая дарога светлай, радаснай і мірнай.

Фота Кацярыны Масік