Турызм — гэта не толькі цікавае захапленне, але і від спорту, у якім пружанскім турыстам штогод удаецца паказаць высокі клас.
Што пацвердзілася падчас абласнога турыстычнага злёту навучэнцаў Брэстчыны, які напрыканцы чэрвеня прайшоў на возеры Гаць Баранавіцкага раёна. Гонар Пружанскага раёна на ім абараняла зборная з вучняў першай, трэцяй, чацвёртай гарадскіх і Шаняўской СШ.

Сярод 13 каманд-саперніц наша заняла трэцяе месца. Не пашанцавала пружанскім юнакам па некаторых тэхнічных спаборніцтвах. А вось у конкурснай праграме, дзе яны дэманстравалі ўменне вязаць вузлы, веданне краязнаўства, а таксама наладжаны бівак, абсталяваны ўласнай газетай, разам з візітоўкай ім не было роўных. І журы аднадушна прысудзіла ім першае месца.
У асабістым заліку па спартыўным арыентаванні асабліва вызначылася Паліна Кавалеўская (СШ №1).
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік, носіць ілюстрацыйны характар