У сярэдзіне студзеня ў Брэсце прайшоў танцавальны конкурс «Happy Star», у якім бралі ўдзел і дзеці з Пружан.
У конкурсе ўдзельнічалі каля 1000 чалавек у розных узроставых і танцавальных катэгорыях. Паказаць свае практычныя навыкі прыехалі танцоры з розных куткоў нашай краіны. Група студыі сучаснага танца «Ружовая пантэра», філіял якой размяшчаецца ў нашым горадзе, складалася з чатырох дзяўчынак узростам ад 12 да 15 гадоў.

У яе ўваходзілі Анастасія Кунда, Стэфанія Тарасевіч, Аліна Казлоўская і Дар’я Гілім. Выступалі юніёркі ў катэгорыі «Street Show», што азначае напрамак сучасных танцаў, заснаваны на элементах вулічных стыляў.
Нашы дзяўчынкі паказалі сябе вельмі добра і занялі пачэснае другое месца. Рыхтавала прызёраў да конкурсу іх трэнер па танцах Маргарыта Грынёва.
Руслан Басак
Фота Маргарыты Грынёвай