Понедельник, 16 сентября 2024

Пружанскія таэквандысты заявілі пра сябе на Адкрытым першынстве Гродзенскай вобласці сярод кадэтаў

331

Пружанскія таэквандысты, якія займаюцца ў секцыі ад Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў па відах барацьбы, працягваюць заяўляць пра сябе.

Апошнімі значнымі спаборніцтвамі, дзе выступалі выхаванцы Віталія Мадзяліцы, стала Адкрытае першынство Гродзенскай вобласці сярод кадэтаў.

Па выніках баталій у абласным цэнтры алімпійскага рэзерву суседняга з намі рэгіёна пружанцы прывезлі пяць медалёў рознай вартасці. Пацвердзілі свой узровень Алег Ганчар і Юлія Гуненка — яны сталі чэмпіёнамі першынства. На другім месцы Дзмітрый Данілік, трэція — Канстанцін Гурэцкі і Мікіта Корсак.

Пасля першынства спартсмены засталіся на праглядавы збор у вучылішча алімпійскага рэзерву. Магчыма, што хтосьці з пружанцаў у будучым стане прафесійным таэквандыстам.

Уладзіслаў Шпарла